Даля Грыбаўскайтэ: Палітычны дыялог з Лукашэнкам будзе працягвацца

Пытанне выдачы генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка, які пражывае ў Беларусі і праходзіць у Літве па справе пра антыдзяржаўны пераварот 13 студзеня 1991 года, можа быць вырашанае толькі на палітычным узроўні, таму дыялог з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнка будзе працягвацца. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Delfi.lt, менавіта так ацаніла літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ адмову беларускай пракуратуры выдаць Усхопчыка Літве.

Нагадаем, што на гэтым тыдні Літоўская генпракуратура атрымала адказ з беларускай Генпракуратуры. У ім было сказана, што Беларусь не дапаможа Літве па справе 13 студзеня 1991 года. Паўторны зварот з просьбай выканаць адпаведныя працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да падазраваных Уладзіміра Ўсхопчыка і Станіславы Юонене ў Беларусь быў высланы ўвосень 2009 года.

"Міністэрства замежных справаў у супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб крымінальны пераслед быў працягнуты. Спадзяемся, што Беларусь будзе ацэньваць правасуддзе не па законах колішняй таталітарнай дзяржавы — дзяржавы, якое прынесла шмат шкоды, пакут і ахвяр самім грамадзянам Беларусі, а кіравацца прынцыпамі павагі правоў чалавека, дэмакратыі і добрасуседства", — заявіў у сваю чаргу міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі