ДАІ ахоўвала міністра Навумава на верталёце

За пешым марафонам міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава назіраў верталёт Дзяржаўтаінспекцыі. Ён патруляваў тэрыторыю Нацыянальнага парка "Нарачанскі".  Рэч у тым, што 4—6 траўня Дзяржаўтаінспекцыя патрулюе дарогі з выкарыстаннем двух верталётаў. Асаблівую ўвагу патрулі надаюць дарогам: Мінск — Лагойск — Вілейка — Мядзель — Маладзечна — Валожын — Мінск; Мінск — Калачы — Мядзель — Мядзелскі раён — Мінск; Мінск — Заслаўе — Пціч — Койданава — Самахвалавічы — Смілавічы — Смалявічы — Бараўляны — Гарадзішча — Радашковічы — Заслаўе — Мінск.

На борце верталётаў стаяць адмысловыя сістэмы відэафіксацыі. Інфармацыя пра парушэнні правіл дарожнага руху перадаецца наземным нарадам дарожна-патрульнай службы ДАІ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі