Дацэнт БДУ пра знявагу да Барадуліна: Не павінен выкладчык такога сабе дазваляць

Дацэнт БДУ пра знявагу да Барадуліна: Не павінен выкладчык такога сабе дазваляць

Загадчыца Кафедры кіравання нерухомасцю БДУ Таццяна Барздова не ўхваляе абразлівых словаў рыэлтара Аляксандра Гарашчэні пра Рыгора Барадуліна. Барздова кажа, што Гарашчэня сапраўды працуе на кафедры, але да выкладання прыцягваецца толькі як "пагадзінавік". Пра гэта піша сайт радыё "Свабода".

Нагадаем, выкладчык БДУ і рыэлтар Аляксандр Гарашчэня пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook допіс: “Сыну ў школе задалі вывучыць верш Рыгора Барадулiна. Рыгор гэты ёсць у яго падручніку. Сябра партыі БНФ, то бок перакананая нацысцкая сволач, цяпер ужо дохлая. Грэка-каталік, натуральна, і, як паэт, дрэнь. Увогуле, я яму сказаў, што вось гэта вось ён вучыць не будзе. Хлопец уздыхнуў з палёгкай”. Адбылося гэта яшчэ ў верасні 2015-м года, а цяпер пост выпадкова "ўсплыў" і актыўна абмяркоўваецца ў байнэце.

У інтэрвію "Еўрарадыё" Гарашчэня пацвердзіў свае словы: "Па сэнсе я б нічога ў гэтым пасце змяняць не хацеў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі