Да серады будуць дажджы, а ў другой палове тыдня вернецца спёка

Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Людміла Парашчук.



Парашчук: "На большай частцы тэрыторыі 2-га, 3-га і 4 чэрвеня, а потым месцамі толькі. А калі дажджоў і аблокаў стане менш, павысіцца тэмпература. У начны час будзе +13...+18, удзень будзе +27 па паўночным захадзе, +32 па паўднёвым усходзе".



Прагнозаў на лета сіноптыкі не складаюць — кажуць, што на такі доўгі час не апраўдваецца кожны другі прагноз.



А вось прагноз на чэрвень у гідраметэацэнтры склалі. Сярэдняя тэмпература чакаецца вышэйшая за норму, а колькасць ападкаў — каля нормы (хаця месцамі і вышэй за норму).



Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі