Да Каложы не пусцяць бульдозеры, але ў храме будзе цёплая падлога

Блізу Каложскай царквы цяжкой тэхнікі не будзе — пра гэта 1 верасня заявіла ў эфіры тэлеканалу  “Гродна” архітэктар праекту аднаўлення святыні Ніна Емяльянава. Паводле яе словаў, гэта будзе амаль ручная праца. Вакол метадаў рэканструкцыі Свята-Барысаглебскай царквы ў Гродна вядзецца шмат дыскусіяў. Некаторыя спецыялісты выказваюць засцярогі наконт таго, што крохкі бераг Нёмана можа не вытрымаць будаўнічых рыштаванняў. Дагэтуль няма экспертызы глебаў і грунтовых водаў схілу, на якім стаіць царква.
 
Недавер у спецыялістаў выклікае таксама ідэя зрабіць у храме XII стагоддзя падлогу з падагрэвам. Аднак такая выгода неабходная, лічыць клірык Свята-Барысаглебскай царквы Ігар Данільчык. Ён апавёў, што ўзімку на Каляды ці Вадохрышча святары вымушаныя весці службу, стоячы на тры гадзіны ў дзвюх парах шкарпэтак і ў валёнках. Да таго ж царкву наведвае шмат людзей сталага веку, таму цёплая падлога была б вельмі пажаданай, мяркуе святар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі