Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы на БТ знялі серыял Grunwald (глядзець трэйлер)

Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Першы канал беларускага тэлебачання зняў 5-серыйны дакументальны цыкл "Grunwald". Праект ахоплівае 1400 — 1410 гады — перыяд, які папярэднічаў вайне паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і Вялікім княствам Літоўскім у саюзе з Каралеўствам Польскім. Вырашальнай бітвай гэтай вайны 15 ліпеня 1410 года і стаў Грунвальд.

Дакументальны серыял уяўляе гістарычны экскурс у Вялікае княства Літоўскае, Польскае каралеўства і Тэўтонскі ордэн, распавядае пра прычыны вайны, саму Грунвальдскую бітву, дае характарыстыкі гістарычных асобаў, паведамляе сайт Белтэлерадыёкампаніі.

Здымкі серыяла праходзілі на тэрыторыі Беларусі і Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі