Да 200-годдзя Дуніна-Марцінкевіча Купалаўскі тэатр пакажа "Пінскую шляхту"

25 і 26 траўня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы пройдзе прэм'ера фарс-вадэвіля "Пінская шляхта" Вінцэнта Дуніна-Марцынкевіча. Як паведамілі БелаПАН у літаратурна-драматычнай частцы тэатра, спектакль прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння вядомага драматурга. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам "Пінскай шляхты" выступіў Мікалай Пінігін, мастаком — Вольга Мацкевіч, кампазітарам — Андрэй Зубрыч, харэографамі — Людміла Фадзеева і Павел Адамчыкаў.

Пастаноўшчыкі спектакля адзначаюць, што "Пінская шляхта" — гэта гумарыстычная і разам з тым праўдзівая гісторыя на тэму жыцця беларускай шляхты. У спектаклі задзейнічаныя народныя артысты Беларусі Генадзь Гарбук і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Наталля Качаткова, акцёры Ігар Дзянісаў, Ганна Хітрык, Сяргей Чуб, Павел Яскевіч і іншыя.

У бліжэйшых планах тэатра - пастаноўка спектакля пад працоўным назвай "Плач Любаславы" — трэцяй пастаноўкі гістарычнай тэматыкі па п'есах Аляксея Дударава і беларуска-расійскага спектакля "Вяселле" па Антону Чэхаву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі