Чавусаў: Ператрусы ў кампаніі "Гавары праўду" рыхтаваліся загадзя

Палітолаг Юры Чавусаў не лічыць, што ператрусы ў офісах кампаніі "Гавары праўду", звязаныя з інтэрв'ю Казуліна (пра магчымае вылучэнне на кандыдата ў прэзідэнты) ці перайменаваннем вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Быкава. Мэта уладаў - знішчыць саму кампанію. Ці атрымаецца гэта, залежыць ад мэтаў самой кампаніі. Чавусаў: "Я не думаю, што нагодай для дадзенага канкрэтнага хапуна стала канкрэтная падзея, заява ці ініцыятыва за перайменаванне вуліцы Ўльянаўскай у Быкава. Натуральна, што такія аперацыі рыхтуюцца загадзя. Гэта скаардынаваная, раней спланаваная аперацыя. Скіраваная на тое, каб знішчыць саму гэтую кампанію. Калі сапраўды ёсць грамадская ініцыятыва, якая шукае нейкай рэалізацыі, то кампанія застанецца - такімі ператрусамі яе не задушыш. Калі ж кампанія створаная штучна, напампаваная грашыма і спраектаваная паліттэхнолагамі пад нейкі палітычны праект, то якраз такімі дзеяннямі такія праекты і знішчаюцца".

Кампанія "Гавары праўду" не абвяшчала свае мэты палітычнымі і не збіралася вылучаць некага ў прэзідэнты. Але, кажа сп.Чавусаў, сама структура кампаніі і склад актывістаў сведчылі пра перадвыбарчы характар ініцыятывы.

Беларускія ўлады, на думку эскперта, хвалюе схема кампаніі - падключэнне ўсходняга рэсурсу пад ажыцяўленне апазіцыйных акцый.

"На фоне пагаршэння адносін з Крамлём такія ініцыятывы беларускім уладам падаюцца небяспечнымі. У адрозненне ад тытульнай апазіцыі, я маю на ўвазе зарэгістраваныя палітычныя партыі, якім дазваляецца рыхтаваць палітычныя кампаніі", - мяркуе Чавусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі