Чатыры беларускія тэнісісты стартуюць на "Ралан Гарос"

У першым крузе "Ралан Гарос" – адкрытага чэмпіяната Францыі па тэнісе, другім з чатырох турніраў "Вялікага шлема" згуляюць чатыры прадстаўніка Беларусі.

Максім Мірны у 1/64 фіналу сустрэнецца з "пасеяным" пад 14-м нумарам аўстралійцам Лейтанам Х’юітам. У шасці сустрэчах гэтых супернікаў беларус перамагаў двойчы.


Дарэчы, на "Ралан Гарос" Макс Мірны толькі двойчы – ў 1999-м і 2006-м – выходзіў у другі круг.


У парным разрадзе беларус будзе гуляць са сваім традыцыйным партнёрам – шведам Ёнасам Б’ёркманам. У 2005 і 2006 гадах яны перамагалі на "Ралан Гарос". У 1/32 фіналу Мірны Б’ёркман будуць супернічаць з італьянцам Сімонэ Балеллі і аргентынцам Хуанам Марцінам дэль Потра.


У жаночым турніры Вікторыя Азаранка сустракаецца ў першым крузе з італьянкай Карынаў Кнап, а Таццяна Пучак – з Юліяй Фядосавай, якая выступае за Францыю. Анастасія Якімава сустрэнецца з яшчэ адной прадстаўніцай гаспадароў турніру – Стэфані Коэн-Алора.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі