Чат беларусаў у Гданьску хутчэй за ўсё апынуўся пад кантролем сілавікоў

Гданьск 

Гданьск  / pixabay.com

Кантроль над чатам "Беларусы у Гданьску" перахапілі сілавікі, да такой высновы прыйшоў уладальнік чата пасля размовы з адным з адміністратараў. Дзяўчына ўвесь гэты час знаходзілася ў Беларусі, але апошнім часам пачала паводзіць сябе дзіўна і нетыпова рэагаваць. Пра гэта стала вядома Еўрарадыё.

Уладальніка насцярожыла, што "некаторы час таму быў прызначаны дадатковы адмін — з такім жа імем Яўгенія", але сама Яўгенія пры гэтым нічога калегам не сказала, хаця актыўна камуніцыравала па іншых розных пытаннях. Затым 7 студзеня зноў без папярэджання правы на чат былі перададзены трэцяму акаўнту. Адказ "гэта мой другі акаунт" насцярожыў, таму што гэта быў ужо трэці.

"А потым комунікацыя з чалавекам прывяла да разумення, што са мной размаўляе хутчэй за ўсё мужык — лайкі не ставіць, фразы кшталту "ну як сам-та" і г.д.", — зазначае ўладальнік чата. З'явіліся і іншыя нехарактэрныя фразы і рэакцыі. Але галоўнае, "яна, якая пастаянна сядзіць у Telegram, станавілася онлайн прыкладна раз у дзве гадзіны. Напрыклад, 17.00-17.20 па Мінску. Потым 19.00-19.20 па Мінску. І так да гадзіны ночы па Мінску. Тэндэнцыя была вельмі дакладнай і можна было меркаваць — дзяжураць", — зазначае ўладальнік. Акрамя таго з'явілася інфармацыя, што ў адміністратара "Беларусаў у Гданьску" прайшоў ператрус.

Уладальнік прыняў рашэнне стварыць новы чат. Пасля гэтага ў старым з'явіўся заклік "не весціся на ўкідванні", пакінуць унутраныя супярэчнасці са старым саадмінам "в избе" і працягнуць размовы тут.

Адзначым, што чат "Беларусы ў Гданьску" меў каля 5 тысяч удзельнікаў і быў найбуйнейшай пляцоўкай для зносін беларусаў у Труймяста (гарадской агламерацыі на поўначы Польшчы, якая складаецца з Гданьска, Сопата і Гдыні, а таксама некалькіх невялікіх гарадоў і прадмесцяў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі