Частку зняволеных з Валадаркі пераводзяць у новы будынак СІЗА ў Калядзічах

СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску  

СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску   / sputnik.by

Частку зняволеных мінскага СІЗА на Валадарскага пераводзяць у новы будынак следчага ізалятара, які знаходзіцца ў Калядзічах. Пра гэта піша "Зеркало" са спасылкай на сваякоў вязняў. Паводле некаторых сваякоў, іх блізкія радуюцца пераводу. Яны спадзяюцца, што ў новым будынку будуць лепшыя бытавыя ўмовы. Іншыя асцерагаюцца, што памяшканні яшчэ не поўнасцю гатовыя да прыёму людзей.

Новае СІЗА і лякарню для зняволеных у Калядзічах пачалі будаваць яшчэ ў 2010 годзе. Завяршыць планавалі да 2015 года. Але потым тэрміны некалькі разоў пераносіліся — спачатку на 2020, потым — 2022 год. Аднак да канца 2020-га адносна скончаны выгляд мелі толькі бальніца і інтэрнат для будучых работнікаў, у будынка ізалятара была нізкая гатовасць. Яшчэ два карпусы на той момант нават не пачалі будавацца, расказваў тады Onliner.by.

Мяркуецца, што пасля пераносу Валадаркі ў Калядзічы Пішчалаўскі замак, дзе цяпер знаходзіцца СІЗА, перададуць гораду. Яго плануюць адрэстаўраваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі