Частку крамаў "Алмі" ў Беларусі зачыняць

Крама "Алмі"

Крама "Алмі" / tochka.by

У Беларусі зачыняць частку крамаў гандлёвай сеткі "Алмі", піша ilex.by. Гэта звязаная з тым, што "расійскі ўласнік мяняе стратэгію", паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Па яго словах, уласнік сеткі закрыў арганізацыі ў Расіі і рэарганізуе бізнес у Беларусі: "Частку пакідае, частку пераводзіць у дэвелаперскую схему". Багданаў заявіў, што ў МАРГ прайшла нарада з галоўным акцыянерам "Алмі". Ён заявіў, што частку крамаў захавае, бо банкі прызналі іх становішча стабільным.

Іншыя крамы "Алмі" плануе здаваць у арэнду. Паводле інфармацыі МАРГ, цікавасць да іх ужо выявілі такія сеткі, як "Еўраопт", "Дыяніс", "Суседзі", а таксама іншыя рэтэйлеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі