Цэнтрвыбаркам прапануе правесці парламенцкія выбары на 28 верасня

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі падрыхтавала праект указу прэзідэнта аб прызначэнні парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Па яе словах, у праекце ўказу пазначаная дата правядзення парламенцкіх выбараў — 28 верасня.

Нагадаем, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць па 110 акругах. У сярэднім на тэрыторыі адной выбарчай акругі пражывае 64 тыс. выбарцаў. Выдаткі на правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў складуць 24,6 млрд руб.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі