Былы дырэктар "Ждановічаў", абвінавачваны ў крымінале, вярнуўся ў Мінск

У пачатку ліпеня Яўгеній Шыгалаў з'ехаў на кансультацыю да свайго кардыёлага ў Англію — лекары сцвярджалі, што яму патрэбна тэрміновая аперацыя на сэрцы. Аднак за мяжой аперацыю беларускаму бізнесмену не зрабілі.
Цяпер яму проціпаказана хірургічнае ўмяшанне, таму было прызначана лячэнне. Прадстаўнікі праваахоўных органаў на допыты Шыгалава пакуль не запрашаюць. Праўда, нядаўна паклікалі яго пазнаёміцца з новай следчай групай.

Па словах блізкіх Шыгалава, следчая група змяняецца ўжо не ў першы раз.

Нагадаем, у дачыненні да Шыгалава распачата крымінальная справа па падазрэнні ў злоўжываннях службовым становішчам, што пацягнула прычыненне цяжкіх наступстваў у выглядзе шкоды экалагічнаму асяроддзю.

Сам Шыгалаў сваю віну не прызнае. Яшчэ да арышту бізнесмен двойчы перанёс інфаркт міякарда, а таксама складаную аперацыю на сэрцы. У СІЗА ў Шыгалава здарыўся трэці інфаркт. У канцы чэрвеня яго выпусцілі пад заклад амаль у пяць мільёнаў долараў.

“Народная воля”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі