Брэстаўчанін Юрый Чыжык выйграў суд у гарадскіх камунальнікаў

Брэстаўчанін Юрый Чыжык выйграў суд у гарадзкіх камунальнікаў і цяпер атрымае кампенсацыю за маральную шкоду. Іск на адшкадаванне быў абгрунтаваны тым, што спадару Чыжыку давялося два з паловай гады ў судзе дамагацца пераразліку вады, бо яго дачка ўжо пяць гадоў як на пастаянным месцы жыхарства за мяжой. Суд Маскоўскага раёна горада Брэста задаволіў іск брэстаўчаніна пры канцы студзеня, і яно не было абскарджана ва ўсталяваны тэрмін. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё сам спадар Чыжык:

"Калі закон парушаны, тут ужо пытанне не стаіць, выплачваць альбо не".


Праўда, Юрый Чыжык лічыць, што заяўлены ім іск на 51 мільён беларускіх рублёў несправядліва паменшаны: суд прысудзіў выплаціць яму толькі 400 тысячаў. У той жа час, адшкадаванні на карысць старшыні Мытнага камітэта Шпілеўскага, чыноўніка Праляскоўскага і генерала Чаргінца ў свой час склалі 60, 25 і 51 мільён беларускіх рублёў...

Але яшчэ раз ісці ў суд і дабівацца перагляду прысуда былы інжынер, а сёння самадзейны антыкрызісны ўпраўляючы Юрый Чыжык не хоча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі