Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры выбараў

Паводле падлікаў галасоў 95% выбарцаў, прадстаўнік правячай партыі "Грамадзянская платформа", спікер Сейма Браніслаў Камароўскі набраў 52, 63% галасоў, а кіраўнік апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі — 47,37%.
Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы з вынікам у 52, 63% галасоў. За яго канкурэнтаЯраслава Качыньскага прагаласавала 47,37% выбарцаў. Такія дадзеныя падае польскі Дзяржвыбаркам па падліках 95,01% бюлетэняў. Канчатковыя вынікі стануьц вядомыя ў другой палове дня ў панядзелак 5 ліпеня.

Найбольшая яўка была зарэгістравана ў адпачынкавым мястэчку Ўладыслававе – больш за 82% выбарцаў. Сярод вялікіх гарадоў найбольш ахвотных прагаласаваць было ў Варшаве – амаль 67%.

А вось паводле вынікаў праведзеных учора exit-polls для польскага тэлебачання TVP, Браніслаў Камароўскі набраў 53,1% галасоў, у апытанні для TVN — 51,09%. Яго саперніка Яраслава Качыньскага падтрымала 48,91% выбарцаў. 

"Эйфарыя ў штабе Браніслава Камароўскага", — піша "Газета выборча".

Як кажуць даследчыкі, цэлы дзень кандыдаты ішлі нага ў нагу, а перавага Камароўскага стала заўважнай толькі пад канец галасавання. 

Фота — rzeszow4u.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі