Bonobo выбірае беларускіх музыкаў

Dj Bonobo, вядомы брытанскі дыджэй, кампазітар і аранжыроўшчык Сайман Грын (Simon Green), прапанаваў усяму свету выкласці на сваім сайце любы трэк.

Калі ён трапіць ў дзясятку, Bonobo абяцае зрабіць на яго рэмікс і выдаць на лэйбле Ninja Tunes, за рэлізамі якога сочыць самая густоўная аўдыторыя электроннай сцэны. Свае трэкі артысту прапанавалі і некалькі беларускіх гуртоў.

Брыт-рокавы Hair Pease Salon даўно сочыць за музыкай Bonobo і музыкі паспяшаліся не “прафілоніць” такі сур’ёзны шанец супрацоўніцтва са сваім кумірам:

Bonobo цікавы для нас як музыка, але мы таксама хацелі і самі па сабе рабіць нейкія рэміксы. Вырашылі і тут паўдзельнічаць, бо Bonobo гэта чувак з крутым іменем, а калі яшчэ і рэмікс зробіць для нас, дык увогуле крута!"

Hair Pease Salon” выставіў на ўдзел у конкурсе песню “Stand the rain”, выбіраць трэк гурту дапамагалі прыхільнікі:
 
На сваёй старонцы “В контакте” мы зрабілі апытанне, маўляў, якая песня будзе найлепшай. Склалася пяцёрка трэкаў і, абапіраючыся на меркаванне нашых слухачоў і прыкінуўшы, у якім стылі грае Bonobo, мы вырашылі, што “Stand the rain” будзе найбольш камфортным трэкам для рэміксу. З ёй будзе лёгка працаваць Bonobo”.

Hair Pease Salon”, на жаль, не трапіў ў дзясятку, але хлопцы не сумуюць і перадаюць Bonobo, што і без яго “замуцяць” рэміксы, але толькі з беларускімі дыджэямі:

Шаноўны Баноба! Ты там сядзіш у сваім забугор’і такі круты, а ў нас тут і ў Беларусі дыджэі нармальныя рэміксы забацаюць!

Гурт CherryVata” прапанаваў на галасаванне трэк “Montain’n’space” з надзеяй, што музычнае знаёмства з Bonobo усё ж такі адбудзецца:

Конкурс цікавы, і я думаю, што любы паважаючы сябе гурт з гонарам атрымаў бы рэмікс ад Bonobo. У прынцыпе нам было б цікава мець творчы connect  з гэтым выканаўцам, дыджэем і прадзюсерам”.

Diamos Roll, музыка гурта “CherryVata” сам піша электронную музыку, добра ведае, як трэба рабіць рэміксы і таму ён параіў калегам даслаць на конкурс менавіта “Montain’n’space”. Хлопцы таксама не трапілі ў дзясятку, але вырашылі, што ўсё адно трапяць у плэер Bonobo:

Мы плануем на канцэрце зрабіць кавер-версію разам з Русяй на трэк BonoboWalk in the Sky”, які выйшаў у яго мінулым альбоме сумесна з вакалісткай з Германіі Байкай (Bajka). Думаю, што мы яго запішам і прэзентуем Bonobo. Чаму б і не? Можа, гэта выльецца ў нейкі сумесны канцэрт, альбом ці рэліз. Ну, і проста паказаць тое, што мы зрабілі нам таксама цікава”.

Удзельнікі рок-гурта “TokRuko” даведаліся пра конкурс рэміксаў Bonobo ад “Hair Pease Salon” і вырашылі далучыцца да удзелу, на ўсялякі выпадак:

Нас не столькі цікавіць Bonobo, колькі магчымасць зрабіць з песні TokRuko нейкі рэмікс. Нам цікава паслухаць, як гэта будзе. Можа, такі рэмікс дасць нам большую публічнасць і аўдыторыю”.

Гурт прапанаваў Bonobo свой самы свежы трэк “The waves”, але вельмі хутка выляцеў з галасавання:

Крыўды на Bonobo у нас ніякай няма. Нам будзе прыемна, калі ён, хаця б, проста паслухае нашу песню”.

Гурт, які трапіў у дзясятку лідэраў на сайце Bonobo і які цяпер з хваляваннем  чакае рашэння Bonobo, бо артыст мусіць абраць з дзесяці лідэраў толькі некалькі трэкаў, гэта этна-джазавы праект “Akana-nhs.

Гэта вельмі прыемна! Мы гэтага даўно хацелі і зараз гэта для нас сапраўднае свята, бо гэта рэалізацыя нашых творчых пошукаў. Яго творчасць вельмі цікавая, арыгінальная ў сваім стылістычным выглядзе і да таго ж вельмі актуальная”.

Гурт выставіў на конкурс трэк “700”, які складаецца з некалькіх абрадавых “свадёбных” старажытных песень і джазавай мелодыі:

Нам падалося, што трэк “700” будзе вельмі зручны да апрацоўкі менавіта ў стылістыцы, ў якой працуе Сайман”.

Зусім хутка мы даведаемся пра тое, каго ж з дзясяткі лідэраў славуты Bonobo абраў для сваіх рэміксаў, і будзем трымаць пальцы, каб беларуская музыка разам з гуртом “Akana-nhs” зрабіла яшчэ адзін крок да еўрапейскай музычнай культуры.

у матэрыяле выкарыстаныя фотаздымкі з сайтаў www.geekdemusique.com, www.cherryvata.com,www.livesound.by, www.hairpeacesalon.com,www.bonobomusic.com і www.akana-nhs.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі