Больш за тысячу ананімных алкаголікаў сабраліся на свой форум у Мінску
Форум ананімных алкаголікаў распачаў сваю працу ў суботу ў Мінску. На яго сабраліся больш за тысячу ананімных алкаголікаў і іх сваякоў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Швецыі і Расіі. Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам "Я выбраў жыццё". Падчас яго
праводзяцца закрытыя і адкрытыя сходы, прысвечаныя праблемам
пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці.
Адзначым, што сёлета спаўняецца 18 гадоў з часу стварэння Садружнасці ананімных алкаголікаў Беларусі.
БелаПАН
Адзначым, што сёлета спаўняецца 18 гадоў з часу стварэння Садружнасці ананімных алкаголікаў Беларусі.
БелаПАН