Больш за 300 тысяч чалавек прышлі на канцэрт групы Queen у Харкаве

На дабрачынны канцэрт Queen + Paul Rodgers у Харкаве, прысвечаны барацьбе са СНІДам, прыйшлі больш за 300 тысяч чалавек, паведамляе "Інтэрфакс". Канцэрт "Life must go on!" стаў адной з самых маштабных музычных падзей у гісторыі Ўкраіны. Ён адбыўся ў пятніцу, 12 верасня, на плошчы Волі ў Харкаве. Канцэрт доўжыўся 2 гадзіны 25 хвілін.

Музыкі выканалі 28 песень і дзве інструментальныя кампазіцыі, у тым ліку такія вядомыя, як "One vision", "The show must go on", "I want it all", "It's a kind of magic", "We are the champions".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі