Больш за 30 удзельнікаў і гасцей "Славянскага базара" звярнуліся да медыкаў

У асноўным гэта выпадкі, звязаныя з павышэннем артэрыяльнага ціску, лёгкімі траўмамі, расцяжэннямі, прастуднымі захворваннямі і алергічнымі рэакцыямі. Як адзначае БЕЛТА, з сур'ёзнымі захворваннямі, якія вымагаюць шпіталізацыі, госці не звярталіся. Дарэчы, штодня жыхарам і гасцям горада медыцынскую дапамогу аказваюць 35 брыгад хуткай дапамогі, 20 з іх дзяжураць на фэставых пляцоўках. Віцебскім медыкам дапамагаюць брыгады з Полацку, Наваполацку і Оршы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі