Біятланіст Уладзімір Алянішка стаў 3-м у гонцы пераследвання ў Ацепя

На Чэмпіянаце Еўропы па біятлоне сярод юніёраў у эстонскім горадзе Ацепя беларус Уладзімір Алянішка заваяваў бронзавы медаль. Пераможцы — ўкраінцу Андрэю Вазняку — беларус прайграў 1 хвіліну 17,2 секунды.
Срэбраны медаль, нягледзячы на 4 промахі, заваяваў расіянін Максім Буртасаў. Беларускі біятланіст прамахнуўся толькі двойчы —на двух апошніх агнявых рубяжах — і прыбег на фініш амаль на 40 секунд раней за яшчэ аднаго расіяніна — Яўгена Пятрова — які зрабіў ажно 6 промахаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі