"Білайн” ужо сёлета можа купіць Velcom

Расійская кампанія "Вымпелком", якая валодае брэндам “Білайн”, плануе сёлета прыцягнуць 800 мільёнаў долараў. Як гаворыцца ў матэрыялах кампаніі, частка гэтых грошай пойдзе на набыццё сотавых актываў. Сярод магчымых пакупак эксперты называюць аднаго з беларускіх сотавых аператараў - Velcom або БЕСТ. На думку расійскага аналітыка Андрэя Багданава, Беларусь для расійскай кампаніі з’яўляецца найбольш лагічным рынкам, куды можна выйсці ўжо сёлета.

Штуршком да гэтага, мяркуе аналітык, можа паслужыць красавіцкая заява Аляксандра Лукашэнкі аб намеры прадаць дзяржпакеты ў БЕСТ і Velcom. Па ацэнках Багданава, кошт Velcom можа складаць каля 1,5 мільярда долараў.

Па матэрыялах газеты “Коммерсантъ”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі