БЕЗ БІЛЕТА дораць на Новы год 3 мінусоўкі і святочнае прывітанне

БЕЗ БІЛЕТА прапануюць прыхільнікам на Новы год спяваць з імі караоке.  Складанка пад назвай "Всё сразу!" утрымлівае караоке-версіі песень "Всё сразу!", "Танцуй" і "Антициклон"! плюс святочнае відэа-прывітанне, якое запісалі ўдзельнікі гурта. БЕЗ БІЛЕТА адзначаюць, што наступны год будзе годам Зайца, таму яго так і цягне назваць годам Безбілетніка.

"Мы ўключылі ў навагоднюю складанку кампазіцыі, мінусовыя версіі якіх у нас часцей за ўсё пыталі прыхільнікі. А трэк "Всё сразу!" за паўгода наогул стаў асобным хітом сярод КВНшчыкаў", - растлумачыў выбар лідар БЕЗ БІЛЕТА Віталь Артыст.
Складанку мінусовак "Всё сразу!" можна скачаць на сайце гурта.

Пакуль БЕЗ БІЛЕТА рыхтуюцца да сустрэчы Новага года, Віталь Артыст і Таня Кушнер, а таксама вядомы кліпмэйкер і музыка Мацвей Сабураў рэпетуюць праграму сольнага канцэрту Тані, які адбудзецца 12 снежня ў малой зале КЗ "Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі