Беспрацоўным далі магчымасць зарабіць у "партызанах"

Добрую магчымасць папоўніць свой сямейны бюджэт атрымалі жыхары Ганцавіцкага раёна. Іх выклікалі на зборы ў 61-ю знішчальную авіябазу. Праўда, сядзець за штурваламі самалётаў ім не давядзецца — запаснікі, ці, як іх называюць, “партызаны”, будуць займацца раскансервацыяй і абслугоўваннем наземнай тэхнікі.
Прызываюцца людзі амаль на 30 дзён, плаціць ім будуць у гэты тэрмін 525 тысяч рублёў у месяц. Для ганцаўчан гэта немалыя грошы, асабліва для тых, хто часова не працуе ці ўвогуле беспрацоўны. Тых, хто заняты на пасяўной ці працуе на ферме, у “партызаны” браць не будуць.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі