“Берасьцейскай вясне” адмовілі ў рэгістрацыі ў дзесяты раз

Пра абставіны справы Еўрарадыё распавёў кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні  арганізацыі Уладзімір Вялічкін: – Галоўнае Ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адмовіла нам у чарговы раз у рэгістрацыі на той падставе, што нібыта ў аднаго з заснавальнікаў адрас жыхарства не супадае з пазначаным у даведцы, паданай ва Ўпраўленне юстыцыі з абласной структуры Міністэрства ўнутраных спраў. Але ў нас ёсць даведка аб месцы рэгістрацыі заяўніка, копія яго пашпарта. Лічым, што мае месца свядомая блытаніна. Прапануем Ўпраўленню юстыцыі разабрацца і самастойна паправіць сваю пазіцыю.

Калі справа зноў зацягнецца, заяўнікі рэгістрацыі “Берасьцейскай вясны” маюць звярнуцца ў суд і паралельна зладзіць яшчэ адзін устаноўчы сход. Ён будзе адзінаццатым.

Уладзімір Вялічкін:
–  У 2004 годзе мы тры разы склікалі ўстаноўчы сход і падавалі дакументы на рэгістрацыю. Летась пяць разоў і ўжо два разы сёлета.

Пакуль улада згодная толькі на такі фармат супрацы: вы падаяце дакументы, а мы вас не рэгіструем і кожны раз па-новаму трактуем, чаму, адзначыў праваабаронца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі