"Белавія" адмяніла рэйс у Адэсу з-за снегападу

"Белавія" адмяніла рэйс у Адэсу з-за снегападу

Моцны снегапад у Адэсе ўнёс карэктывы ў дзейнасць беларускіх лётчыкаў. Так, "Белавія" 17 студзеня адмяніла сёння рэйс Мінск-Адэса-Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігара Чаргінца. Па яго словах, адмена тлумачыцца заснежанай узлётна-пасадачнай паласой у адэскім аэрапорце.

У сувязі з пагаршэннем умоваў надвор'я у Адэсе сёння таксама абмежаваны рух грузавых, вялікагрузных і буйнагабарытных транспартных сродкаў па ўсіх аўтамабільных дарогах агульнага карыстання. Акрамя таго, закрыліся тры парты — Белгарад-Днястроўскі, Вусць-Дунайскі, Паўднёвы.

У сувязі з непагаддзю больш за 15 населеных пунктаў вобласці засталіся без электрычнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі