Беларусы гатовыя збудаваць у Расіі 100 дамоў нават не ў прыбытак сабе

Беларусь гатовая пабудаваць у пацярпелых ад пажару рэгіёнах Расіі да 100 дамоў і абсталяваць іх усім неабходным. Такую заяву зрабіў сёння міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў. Гаворка ідзе пра 100 дамкоў, якія можна ўзвесці да верасня ці ў гранічным выпадку да 15 кастрычніка, паведамляе БелаПАН. Беларускі бок ужо накіраваў адпаведныя прапановы ў найбольш пацярпелыя вобласці Расіі — Смаленскую, Ніжэгародскую, Маскоўскую і Варонежскую. Міністр удакладніў, што рэнтабельнасць такіх праектаў для Беларусі будзе нулявой з улікам транспартоўкі. Пры гэтым беларускі бок не скіраваны на атрыманне прыбыткаў, а імкнецца найперш дапамагчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі