Беларусы чакаюць “канца свету” ў доме лідэра сектантаў, яны спяць у труне

Група беларусаў чакае “канца свету” ў доме лідэра сектантаў у горадзе Бекава Пензенскай вобласці. Яны па чарзе спяць у труне, дзе раней спаў Пётр Кузняцоў, які падбухторыў некалькі дзесяткаў чалавек – расіянаў, беларусаў і ўкраінцаў – схавацца ў зямлянцы ў чаканні “канца свету”, абвешчанага Кузняцовым на травень 2008 года.

Сектанты забарыкадавалі ўваход і пагражалі ўзарваць газавыя балоны ў выпадку штурму.

Нагадаем, у зямлянцы знаходзяцца 12 беларусаў, у тым ліку дзеці. Сёння стала вядома, што некаторыя беларусы-сектанты знаходзяцца і па-за зямлянкай. Паводле звестак тэлеканала СТВ, у доме лідэра секты жывуць дзве беларускі з трыма дзецьмі.

Відавочцы кажуць, што яны добра харчуюцца і не збіраюцца выходзіць да людзей, у перамовы не ўступаюць. Гэтую інфармацыю пацвярджае і агенцтва РИА «Новости».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі