Беларускія выратавальнікі прызнаныя найлепшымі ў свеце

Зборная Беларусі заняла першае агульнакаманднае месца на IV чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце. Ён завяршыўся 13 верасня ў Сафіі. Як паведамляе БелаПАН, беларускія спартоўцы паставілі два сусветныя рэкорды: у пад'ёме па штурмавой лесвіцы і ў эстафеце 4 па 100 метраў.

Другое месца заняла каманда Расіі, трэцяе — Чэхіі. У шасцёрку найлепшых увайшлі таксама Балгарыя, Эстонія і Ўкраіна. Усяго ў чэмпіянаце ўдзельнічалі 13 краінаў.


Беларуская зборная ўжо станавілася чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце ў 2002 і 2004 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі