Беларускія спевакі атрымалі 12 медалёў на мастацкіх спаборніцтвах у ЗША

Беларуская каманда заваявала некалькі ўзнагародаў на Сусветным чэмпіянаце выканальніцкіх відаў мастацтва ў Лос-Анджэлесе (ЗША), паведамляе БелаПАН. Пётр Ялфімаў атрымаў пяць залатых і адзін срэбны медаль у розных намінацыях. 15-гадовая вакалістка Дыяна Громава з Гомеля ўзнагароджаная двума залатымі і адным бронзавым медалём, ансамбль “Палеская зорачка” заваяваў тры залатыя медалі. Разам з тым галоўныя ўзнагароды — тытулы “Гранд-чэмпіён свету” атрымалі вакалісткі з Філіпінаў і ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі