Беларускія паралімпійцы заваявалі 12-ы медаль у Пекіне

Беларускі шпажыст Мікалай Без'язычны заваяваў срэбраны медаль Паралімпіяды ў Пекіне. У паядынку на "золата" ён саступіў прадстаўніку Кітаю - 13:15.
Нагадаем, агулам у актыве беларускіх паралімпійцаў 12 медалёў - 4 залатых, 7 срэбраных і 1 бронзавы.

Нашая дружына займае 26-е месца ў медалёвым заліку Паралімпіяды, а лідыруюць кітайскія атлеты, у якіх ужо 185 узнагарод, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі