Беларускія музыкі адзначаць 10-годдзе Канвенцыі аб забароне мін

1 сакавіка ў мінскім клубе Гудвін адбудзецца канцэрт, прысвечаны 10-годдзю Міжнароднай Канвенцыі аб забароне проціпяхотных мін "Свет без мін".
У мерапрыемстве возьмуць удзел Neuro Dubel, ZIGZAG, BLAGI MAT!!!. Арганізатарам канцэрту выступае лідэр гурта ZIGZAG Ігар Загумёнаў, актывіст Міжнароднай кампаніі па забароне проціпяхотных мін ICBL.

Яшчэ ў 2004 годзе ён запісаў песню Mine-free World, з якой упершыню выступіў на гала-канцэрце ў рамках сусветнага саміту "Свет без мін" у кенійскім горадзе Найробі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі