Беларускія гандбалісты стартуюць у пятай групе на чэмпіянаце Еўропы 2010 года

У сталіцы Аўстрыі Вене 19 красавіка адбылося лёсаванне кваліфікацыйнага этапа мужчынскага чэмпіянату Еўропы-2010 па Гандболе. Беларуская нацыянальная каманда трапіла у 5-ю групу разам з гандбалістамі Нямеччыны, Славеніі, Ізраіля і Балгарыі.

Нагадаю, што ад кожнай групы ў фінал выходзяць па дзве найлепшыя каманды. Ад удзелу ў кваліфікацыі вызваленая зборная Аўстрыі як гаспадар першынства і пераможца Еўра-2008. Фінальная частка чэмпіянату Еўропы адбудзецца з 19 па 31-га студзеня 2010-га года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі