Вы тут

Беларускія гандбалісты прайгралі на ЧС егіпцянам і не выйшлі ў чвэрцьфінал

Беларусь — Егіпет / Reuters

22 студзеня мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла на чэмпіянаце свету егіпцянам (26:35) і датэрмінова страціла шанцы на выхад у чвэрцьфінал. На рахунку Мікіты Вайлупава на гэты раз былі 4 мячы. Гаспадары сусветнага першынства ўпэўнена правялі матч і не пакінулі шанцаў беларусам.

У групе лідыруе Егіпет — 6 ачкоў (пасля 4 матчаў), у Швецыі і расійскай каманды па 5 ачкоў (у шведаў — пасля 3 гульняў, у расіян — пасля 4-х), Славенія мае 4 ачкі (3), Беларусь — 2(4), Паўночная Македонія — 0(4). Матч з Паўночнай Македоніяй ужо не мае для беларускай зборнай турнірнага значэння.

Беларусь — Егіпет / Гэты і наступныя здымкі — Reuters
Галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Шаўцоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.