Беларускія гандбалісткі датэрмінова выйшлі ў плэй-офф чэмпіянату Еўропы

Сёння жаночая зборная Беларусі па гандболе перамагла каманду Грэцыі з лікам 39-23, паведамляе “Прэсбол”. Матч адбыўся ў рамках адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у літоўскім Панявежысе. Такім чынам, у актыве нашай каманды тры перамогі і адна нічыя.

Дзякуючы гэтаму, беларускі датэрмінова забяспечылі сабе адно з трох першых месцаў у кваліфікацыйным турніры, а з ім — і пуцёўку ў плэй-офф, які пройдзе ў чэрвені 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі