Беларускіх турыстаў на мяжы з Літвой частуюць дармавымі цукеркамі

На літоўскім памежным пункце пропуску, яшчэ перад даглядам памежнікамі, першымі турыстаў сустракаюць рэкламшчыкі літоўскіх тавараў. Дзяўчаты раздаюць кожнаму кіроўцу, які стаіць у чарзе, цукеркі, гіды па крамах, і дадатковую інфармацыю пра магчымасці карыстання паслугай TAX FREE. У гідах распісаны самыя папулярныя крамы Літвы. Рэкламуюцца знакамітыя брэнды, даецца падрабязная інфармацыя пра адрасы і магчымасці пад’езду да Віленскіх гіпермаркетаў.

У рэкламным гідзе адзначаецца, што адпачынак ў Літве немагчымы без шопінга. А Літву называюць ідэальным месцам для пакупак.

Па словах рэкламных агентаў, падобныя акцыі ладзяцца перад усімі значнымі святамі, калі Літву наведвае вялікая колькасць турыстаў. Зараз акцыя праводзіцца ў сувязі з Дзядамі. Наступны раз атрымаць дармавыя цукеркі і шопінг-гіды турысты змогуць перад Каляднымі святамі.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі