Беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту стала болей на 13%

Беларуская інтэрнэт-аўдыторыя за апошні год павялічылася на 13,2%. На сёння карыстальнікаў глабальнага сеціва ў краіне 3 мільёны 160 тысяч 907 чалавек. Такія вынікі даследавання праекта Gemius Belarus, якое ладзіла агенцтва па он-лайн даследаваннях Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, паведамляе БелаПАН. У дадзеным выпадку карыстальнікам інтэрнэту лічыцца той чалавек, што хаця б раз на месяц выходзіць у сеціва. Мужчыны карыстаюцца нэтам крыху часцей за жанчынаў, але ў прынцыпе тут амаль што гендэрная роўнасць, жанчынаў меней усяго на 4%. Што да ўзросту, дык тут лідзіруе група 15-24 гады. Найменей карыстаюцца сецівам людзі, старэйшыя за 55 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі