Беларускіх дзяцей не пусцілі на адпачынак у Вялікабрытанію

Брытанская памежная служба адмовілася выдаць ім візы
Беларускіх і ўкраінскіх дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, не пусцілі на адпачынак у Вялікабрытанію. Яны не змаглі атрымаць уязныя візы. Пры гэтым, ніякіх тлумачэнняў зроблена не было, паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на газету Independent.

Арганізацыяй адпачынку дзяцей займаліся брытанскія дабрачынныя арганізацыі, якія раней з такімі праблемамі не сутыкаліся.



На здымку: Падлеткі ў г. Лоеў Гомельскай вобласці.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі