Беларускі самалёт з гуманітарнай дапамогай адлятае ў Венесуэлу

У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” ідзе пагрузка гуманітарнай дапамогі для Венесуэлы. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Віталь Навіцкі, самалёт Іл-76 адляціць з Мінску найбліжэйшым часам, правядзе ў паветры 16 гадзінаў і зробіць на шляху колькі пасадак для дазапраўкі. На борце самалёта гуманітарны груз болей чынам 650 мільёнаў рублёў — гэта намёты, коўдры, раскладныя ложкі, мыла, мясныя кансервы, дзіцячае харчаванне, верхняя вопратка, гумавыя боты. Усе гэтыя рэчы прызначаныя для пацярпелых ад стыхіі жыхароў Венесуэлы.

У канцы лістапада — пачатку снежня на Баліварскую Рэспубліку абрынуліся залевы, праз якія загінула болей за 30 чалавек, болей за 70 тысяч засталіся без даху над галавой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі