Беларускі рабочы, які пагражаў суіцыдам у Пецярбургу, спусціўся на зямлю

Беларускі рабочы Аляксандр Касацкі, які пагражаў суіцыдам у Пецярбургу з-за нявыплачанага заробку, спусціўся на зямлю. Некалькі гадзінаў ён знаходзіўся на самай высокай кропцы недабудаванага гандлёвага цэнтру на Маскоўскім праспекце.

Паводле словаў Касацкага, яго брыгада, якая складаецца з 17-ці беларусаў, не атрымлівала заробак ужо больш за месяц. Агульная запазычанасць складае 130 тысяч расійскіх рублёў (каля 5 тысяч долараў). У беларусаў няма грошай, каб з’ехаць на радзіму.

Працадаўца сцвярджае, што вінны беларусам 102 тысячы рублёў (каля 4 тысяч долараў). Касацкі сцвярджае, што брыгада неаднаразова перароблівала сваю працу, таму ён і запатрабаваў больш грошай.

У выніку, прадстаўнікі падрадчыка паабяцалі хутчэй выплаціць заробкі беларускім рабочым. Як стала вядома, індывідуальных дамоваў з працадаўцам ніхто з беларускіх будаўнікоў не заключаў.  

http://www.echomsk.spb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі