Беларускі гурт "Тры плюс два" памяняў песню для "Еўрабачання"

Беларускі гурт "Тры плюс два" памяняў песню для "Еўрабачання". Пра гэта, як інфармуе БЕЛТА, паведаміў першы намеснік старшыні праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны канал" Сяргей Хоміч. Беларускія музыкі на "Еўрабачанні-2010" выканаюць песню "Butterflies" ("Матылі"), музыку да якой напісаў Макс Фадзееў, словы - польская паэтка Малька Чаплін. На музычны конкурс гурт павязе не толькі песню, але альбом з лепшых кампазіцый, якія спевакі выконвалі падчас удзелу ў праекце "Музычны суд".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі