Беларускі амерыканец Нік Бэйлен стаў лепшым абаронцам КХЛ у снежні
Найлепшыя гульцы лігі былі вызначаныя паводле статыстычных дадзеных.
Амерыканец Нік Бэйлен, гулец мінскага "Дынама", стаў лепшым абаронцам Кантынентальнай хакейнай лігі ў снежні. У васьмі матчах ён набраў 10 (2 шайбы і 8 галявых перадач) ачкоў пры паказчыку карыснасці "+9".
Нагадаем, Бэйлен падпісаў кантракт з беларускім клубам у траўні 2014-га на адзін сезон, але ў кастрычніку працягнуў пагадненне яшчэ на тры гады. 1 снежня мінулага года ён стаў грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і ў будучыні згуляе за беларускую зборную. 12 снежня 2014-га Ніку Бэйліну споўнілася 25 гадоў. Больш падрабязна пра яго біяграфію гл. тут.
Нік Бэйлен спадзяецца згуляць за зборную Беларусі ў наступным сезоне
Лепшым брамнікам снежня прызналі Майкла Гарнэта з чалябінскага "Трактара", лепшым нападаючым — Дзмітрыя Кугрышава з навасібірскай "Сібіры", лепшым навічком — Даміра Мусіна з "Ак Барса".
Фота — hcdinamo.by