“Беларуськалій” пашырае прысутнасць у Клайпедскім порце

Пра гэтыя планы заявіў 26 верасня ў Гродне амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражнін. Дыпламат адзначыў, што ААТ “Беларуськалій” набыла траціну галоўнага тэрміналу ў марскім порце. Цяпер мяркуецца набыць яшчэ адзін тэрмінал. Гэта дазволіць нарасціць аб’ём паслугаў па перавалцы грузаў, выйсці на новыя аб’ёмы грузаабарачэння, перадае БЕЛТА.


Паводле словаў Уладзіміра Дражніна, летась у Клайпедзе перавалена 13,5 мільёна тон беларускіх грузаў. “Калі захаваецца такая ж дынаміка, за год-два мы выйдзем на 15 мільёнаў тон, а гэта дасць магчымасць давесці аб’ём узаемных паслуг дзвюх краін да 1 мільярда долараў. Летась ён склаў 640 мільёнаў долараў”, — сказаў амбасадар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі