Беларуска перамагла ў шматбор'і на Гран-пры Бухарэста па мастацкай гімнастыцы

Беларуска перамагла ў шматбор'і на Гран-пры Бухарэста па мастацкай гімнастыцы

Беларуская спартоўка Меліціна Станюта перамагла ў індывідуальным шматбор'і на Гран-пры Бухарэста па мастацкай гімнастыцы, інфармуе БЕЛТА.

Станюта набрала самую высокую сярод удзельніц суму балаў па чатырох відах праграмы (мяч, абруч, стужка, булавы) — 74,150. На другім месцы апынулася расіянка Арына Аверына — 73,600 бала. Трэцяй стала яе сястра Дзіна Аверына — 73,100.

Станюта станавілася першая у трох відах шматбор'я — у практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай. Толькі выступ з булавамі прынёс ёй чацвёртае месца.

Яшчэ адна беларуская гімнастка Кацярына Галкіна па выніках мнагабор'я заняла пятае месца — 72,700 бала.

Адначасова са спаборніцтвамі ў Бухарэсце этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы адбываецца Ташкенце. Там у групавых практыкаваннях у шматбор'і беларуская каманда заняла другое месца — 36,150 бала. На першым апынулася каманда Расіі — 36,700 бала. Бронзавыя ўзнагароды заваявала каманда Ізраіля — 36,000 бала.

Наступны этап Кубка свету пройдзе з 20 па 22 траўня ў спартыўна-забаўляльным комплексе "Falcon Club" у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі