Беларуска не ўвайшла ў лік пераможцаў фіналу конкурсу "Місіс Сусвет-2010"

Беларуская ўдзельніца конкурсу "Місіс Сусвет-2010" Васіліна Калугіна не ўвайшла ў лік пераможцаў фіналу, які прайшоў 21 жніўня ў Вільні.
Як паведамляе БелаПАН, карону "Місіс Сусвет" атрымала 24-гадовая Джаніка Селіна Маргарыта Ханусаары з Фінляндыі. Дарэчы, гэта самая маладая ўдзельніца конкурсу. У цэлым узрост удзельніц конкурсу, у якім бяруць удзел замужнія жанчыны, што маюць дзяцей, быў ад 24 да 46 гадоў.

Паводле слоў беларускай удзельніцы, у фінале конкурсу ёй была ўручана стужка "Місіс славутасць". Васіліна Калугіна кажа, што ў цэлым задаволена сваім выступленнем.

Нагадаем, 27-гадовая Калугіна летась удзельнічала ў конкурсе "Місіс свету-2009". Акрамя таго, яна з'яўляецца ўладальніцай тытула "Міс прэса" на нацыянальным конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь-2006".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі