Беларусь зможа зарабляць грошы на чыстай вадзе

Па газпромаўскіх трубах Беларусь зможа прадаваць чыстую ваду на Захад, лічыць эканаміст Леанід Заіка. У некаторых краінах Афрыкі і Азіі спецыялісты прагназуюць канфлікт з-за недахопу чыстай пітной вады. Каля 70% усіх хваробаў там звязаныя з бруднай вадой. На думку Л.Заікі, праз 10-15 год з такой праблемай сутыкнецца большасць краінаў свету. Гэтым можа скарыстацца Беларусь, у якой пакуль чыстай вады хапае на ўсіх. Леанід Заіка: “Беларусь пакуль валодае запасамі чыстай вады. У нас не было такой магутнай хімічнай прамысловасці, якая б забрудзіла ўсю нашую краіну. Глыбей за 15 метраў вада добрая, артэзіянская. Мінск – адзін з нешматлікіх гарадоў, дзе ў звычайным вадаправодзе выкарыстоўваецца артэзіянская вада. Яе проста можна разліваць у бутэлькі і прадаваць, што і робяць некаторыя кампаніі. Таму ў перспектыве вада будзе каштаваць даражэй за нафту. І, дарэчы, Беларусь зможа на гэтым выйграць. Таму што Беларусь зможа па тых трубах, што ў нас застануцца ад “Газпрому”, перапампоўваць ваду на Захад”.

Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі