Беларусь высылае амерыканскіх дыпламатаў

З Беларусі высылаюць амерыканскіх дыпламатаў. Міністэрства замежных спраў сёння ўручыла ноту Часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру. Беларускі бок уручыў спіс супрацоўнікаў амбасады ЗША, якія абвешчаныя персонамі non grata і павінны пакінуць нашу краіну. Падставай для гэтага сталі папярэднія патрабаванні афіцыйнага Мінску, каб штат супрацоўнікаў амбасады ЗША быў скарочаны да 6 чалавек улучна з амбасадарам. Крайнім тэрмінам для такога скарачэння называлася акурат 30 красавіка.

У прэс-службе беларускага МЗС ад каментароў адмаўляюцца:

Прэс-служба МЗС: "У нас усё на сайце размешчана. Больш ніякіх каментароў дадатковых не будзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі