Беларус узначальваў экіпаж самалёта, які перавозіў зброю ва Ўкраіну

Іл-76 затрымалі ў суботу ў Тайландзе. У ім было 35 тон гранатамётаў і кампанентаў для зенітна-ракетных комплексаў. 54−гадовы капітан Міхаіл Петухоў распавёў, што экіпаж нічога не ведаў пра зброю.
54−гадовага капітана грузавога самалёта Іл-76 Міхаіла Петухова 6 гадзін дапытвала тайская паліцыя. Ён распавёў, што лайнер вылецеў з Украіны і загружаў зброю на борт у Паўночнай Карэі. Затым ён мусіў вярнуцца назад ва Ўкраіну.

Казаць больш падрабязна беларус адмовіўся, адзначыўшы, што будзе гаварыць толькі на судзе. Петухоў настойвае, што экіпаж нічога не ведаў пра ваенны характар грузу.

Нагадаем, самалёт затрымалі ў суботу раніцай. Борт запытаў пасадку ў аэрапорце Бангкока для дазапраўкі. Пасля папярэджання ад амерыканскіх калег тайскія паліцыянты агледзелі самалёт і выявілі схованку з гранатамётамі і кампанентамі для зенітна-ракетных комплексаў. Усяго – 35 тон зброі.

Членам экіпажу прад'явілі абвінавачванні, і ў панядзелак іх чакае суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі