Беларусь плануе адправіць на Алімпіяду 200 спартсменаў

Беларускія спартсмены змогуць заваяваць яшчэ 40-60 алімпійскіх ліцэнзій да пачатку гульняў у Пекіне. Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў. Паводле яго слоў, у скарбонцы беларускіх атлетаў ужо 140 ліцэнзій у 15 відах спорту.

Мяркуецца, што нашы спартсмены змогуць павялічыць колькасць ліцэнзій да 180-200 і будуць выступаць на Алімпіядзе ў 20-23 відах спорту.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі