Беларус паўтарыў трук Ван Дама на БелАЗах (відэа)

Беларус паўтарыў трук Ван Дама на БелАЗах (відэа)

Беларускі каскадзёр Дзяніс Блахін паўтарыў вядомы трук актора Жан-Клода Ван Дама. Ён без страхоўкі сеў на шпагат паміж двума аўтамабілямі, якія рухаюцца.

Як вядома, у труку Ван Дама выкарыстоўваюцца "Вольва". Беларус жа сеў на шпагат паміж двума БелАЗамі. Як паведамляе tut.by, для трука Беларускі аўтамабільны завод выдаў кар'ерныя самазвалы БелАЗ-7517 грузападымальнасцю 160 тон і БелАЗ-7518 грузападымальнасцю 180 тон.

Блахін не першы ў Беларусі паўтарае славуты номер Ван Дама. Раней гродзенец Яўген Якуш рабіў такі самы трук на двух "Запарожцах" 1960-х гадоў. Прычым гродзенец рабіў свой трук у дождж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі